22.10.2018 / 17:48

Лукашэнка выразаў з дрэва паганскага бога Белуна ФОТАФАКТ 33

Падчас наведвання Гродзенскага раёна Аляксандр Лукашэнка прыязджаў у аграсядзібу «Каробчыцы». Сярод іншага — майстар-класа па выразцы з дрэва яму правёў народны майстар Валянцін Багдзевіч.

Цікавым быў выбар майстра. Ён прапанаваў Лукашэнку папрактыкавацца ў выразцы старажытнага бога Белуна. «Гэта бог шчасця і ўдачы ў славян», — казаў яму Багдзевіч. Такія кадры былі прадэманстраваныя на тэлеканале «Беларусь-1».

Пра беларускую міфалогію і багоў дакладна вядома мала што. Існуе толькі шмат здагадак. Дык па адной з іх Бялун з’яўляецца прабацькам іншых нашых багоў старажытнасці. Ён выглядаў як стары з доўгай сівой барадой. Па адной з версій, гэта быў бацька Перуна.

ЗП

5
das ist fantastisch / Адказаць
22.10.2018 / 18:09
У сувязі з расколам праваслаўя, Літва-Русь вяртаецца да паганства. Прэзідэнт будзе адгэтуль не толькі кіраўніком дзяржавы, алімпійскага камітэту і інш., але і вярхоўным жрэцом. НАН ужо распрацоўвае культавыя аксесуары накшталт выяваў Белуна, выразаных у дыску хакейнай шайбы. РПЦ аб'явіла крыжовы паход з мэтаю вяртання Літвы-Русі да ісцінай веры.
1
Аднак... / Адказаць
22.10.2018 / 18:12
Дзяубун... Хай бы во i дзёуб драуляныя балваны, а не людзей...
9
Беларус / Адказаць
22.10.2018 / 18:14
Дурні, думаюць, гэта жартачкі. Паганства - гэта тое. чым ён, праваслаўны атэіст, займаўся 25 гадоў.
Паказаць усе каментары/ 33 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру