22.10.2018 / 18:01

Пуцін: Севастопаль ніколі дэ-юрэ не быў часткай Украіны 68

Уладзімір Пуцін заявіў, што Севастопаль дэ-юрэ заўсёды быў у складзе Расіі, таму што пры перадачы Крыма Украіне ў 1954 годзе пра горад «проста забыліся». Пра гэта ён распавёў на сустрэчы з мэрам Масквы Сяргеем Сабяніным, паведамляе ТАСС.

Фота: kremlin.ru.

«Ён [Севастопаль] быў горадам цэнтральнага падпарадкавання, і нават пры перадачы — незаконнай перадачы — Крыма са складу РСФСР у склад Украінскай ССР, — сказаў Пуцін. — Незаконнай, таму што рашэнне было прынята прэзідыумам Вярхоўнага Савета РСФСР, Украіны, а затым зацверджана прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР. А па законе трэба было зацвярджаць Вярхоўнымі Саветамі рэспублік і Вярхоўным Саветам СССР».

«Але нават пры гэтым незаконным, па сутнасці, працэсе, пра Севастопаль проста забыліся, і ён не перадаваўся са складу РСФСР у склад Украіны, — дадаў Пуцін. — Так што фармальна і юрыдычна ён заўсёды быў у складзе Расіі».

Крым разам з горадам Севастопалем быў анексаваны Расіяй вясной 2014 года.

10
Дед Мороз / Адказаць
22.10.2018 / 18:10
Явно ботекс в мозг попадает :) Причём тут 1954 год?! В таком случае пусть и Смоленск отдаёт и другие территории исконно принадлежащие нам - Беларусам :)
5
Юзік / Адказаць
22.10.2018 / 18:20
Тым не менш у 1991 годзе і ў далейшым Расія прызнавала яго прыналежнасць да Ўкраіны дэ-факта, нават плаціла за арэнду ваенна-марской інфраструктуры. 
4
Павал / Адказаць
22.10.2018 / 18:21
Мне здаецца, сам падпісваў дамовы аб статусе тэрыторыі Украіны як у сярэдзіне 00ых ды напачатку 10ых, які яшчэ 1954.
Паказаць усе каментары/ 68 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру