Турэцкія спецслужбы высветлілі, што ў дзень знікнення Хашогі з консульства Саудаўскай Аравіі выйшаў мужчына, які быў аднолькава апрануты. Ён гуляў па горадзе і трапіў на камеры знешняга назірання ў самым цэнтры Стамбула, паведамляе CNN.

Мужчына, якога ў Анкары апазналі як супрацоўніка спецслужб Саудаўскай Аравіі Мустафу аль-Мадані, быў у тым жа гарнітуры, што і Хашогі, насіў фальшывую бараду і акуляры. Аднолькавы ўзрост і рост, як мяркуюць турэцкія службы, павінны былі прымусіць назіральнікаў паверыць, што журналіст сапраўды пакінуў консульства цэлым. Пры гэтым на здымках бачна, што калі ў Хашогі была прыкметная залысіна, то ў яго «двайніка» яе няма.

У Эр-Рыядзе сцвярджаюць, што забойства было выпадковым. Навошта было ствараць двайніка журналіста, крыніца CNN у Саудаўскай Аравіі каментаваць не стала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0