22.10.2018 / 19:46

Пад Гомелем легкавік збіў ласіху 3

У суботу прыкладна ў 18.30 у раёне Рандоўскіх могілак пад Гомелем кіроўцу легкавіка чакаў непрыемны сюрпрыз — на дарогу раптам выскачыў лось.

Паводле відавочцаў, «лось выбіў лабавое шкло і падушыў дах, але ў салон не ўляцеў». Аварыя для жывёлы была фатальнай. На шчасце, людзям пашанцавала больш. Жанчына, якая ехала ў аўто, шпіталізавана, яе жыццю нічога не пагражае.

0
З-пад Гомля / Адказаць
22.10.2018 / 23:10
Аварыі будуць здарацца да тых пор, пакуль дарогі не будуць агароджаны на небясьпечных участках. Як гэта даўно робіцца ў нармальных краінах.
2
NavuchencaBK / Адказаць
23.10.2018 / 00:28
З-пад Гомля,
а жывёлам дзе міграваць?
0
Адам Чумак / Адказаць
23.10.2018 / 13:00
занадта шмат развялося, а адстрэльваць не даюць. А ласi у тых месцах спрадвеку не вадзiлiся
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру