У вёсцы Козенкі Мазырскага раёна 18-гадовы хлопец пашкодзіў 11 аўтамабіляў, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.
Фота: УУС Гомельскага аблвыканкама.
Навучэнец гомельскага каледжа прыехаў на выхадныя дадому. Хлопец сустрэўся з сябрамі, не абышлося без спіртнога. Вяртаючыся дадому, малады чалавек стаў трушчыць аўтамабілі.
Дзесьці ён разбіў фары, дзесьці адарваў і пагнуў нумары, у іншых пашкодзіў дворнікі. На некаторых аўто хлопец металічным прадметам выдрапаў нецэнзурнае слова.
Растлумачыць матывы свайго ўчынку хлопец не змог.
Распачатая крымінальная справа.