22.10.2018 / 21:04

Японскі касмічны апарат з беларускімі экранамі адправіўся даследаваць Меркурый 6

Шматслойныя электрамагнітныя экраны, створаныя навукоўцамі Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўстве, устаноўлены на борце японскага касмічнага апарата Mercury Magnetospheric Orbiter, які ўдзельнічае ў даследчай місіі BepiColombo.

У ноч з 19 на 20 кастрычніка з касмадрома ў Французскай Гвіяне паспяхова стартавала еўрапейская ракета-носьбіт цяжкага класа Ariane-5. У космас яна вывела апараты даследчай місіі BepiColombo, якая падрыхтавана Еўрапейскім касмічным агенцтвам (ESA) сумесна з Японскім агенцтвам аэракасмічных даследаванняў (JAXA) для вывучэння Меркурыя. Электрамагнітную сумяшчальнасць прыбораў унутры навуковага комплексу, у склад якога ўваходзіць высокадакладны магнітометр, на японскім касмічным апараце Mercury Magnetospheric Orbiter забяспечваюць распрацаваныя і вырабленыя ў НПЦ НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве шматслойныя электрамагнітныя экраны.

Экраны забяспечваюць высокаэфектыўную абарону мікраэлектронных прыбораў і апаратаў авіяцыйнага і касмічнага прызначэння ад уздзеяння электрамагнітных выпраменьванняў. Электрамагнітныя і іанізуючыя выпраменьванні з'яўляюцца аднымі з асноўных дэстабілізуючы фактараў, якія ўздзейнічаюць на функцыянальнае абсталяванне ракетна-касмічных, авіяцыйных і наземных комплексаў вырабаў двайнога і спецыяльнага прызначэння.

Беларускія вучоныя ўдзельнічаюць у міжнародным касмічным праекце па даследаванні Меркурыя сумесна з Інстытутам касмічных даследаванняў Расійскай акадэміі навук. Як паведамляецца, палёт будзе доўжыцца каля 7 гадоў. Прыбыццё ў раён Меркурыя чакаецца ў снежні 2025 года. Навукоўцы чакаюць, што абедзве станцыі змогуць прапрацаваць у ваколіцах Меркурыя як мінімум год.

0
Ганьба прагніўшаму палітбюро! / Адказаць
22.10.2018 / 21:16
А чаму не на галоўнай?
2
Шос / Адказаць
22.10.2018 / 21:20
Хорошо хоть не двигателями от маха а то усе бы было))
9
шлёма / Адказаць
22.10.2018 / 21:58
Беларусь участвует в космическом проекте, а Польша нет
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру