22 кастрычніка на адной са стаянак у Стамбуле знайшлі аўтамабіль, які належыць генеральнаму консульству Саудаўскай Аравіі, паведамляе Анадолу.

Аўтамабіль з нумарнымі знакамі саудаўскага генконсульства знойдзены турэцкімі праваахоўнікамі ў рамках расследавання справы аб забойстве саудаўскага журналіста Джамаля Хашогі.

Паліцыя Стамбула плануе агледзець аўтамабіль. Для гэтага ў генконсульства Саудаўскай Аравіі і генпракуратуру Турцыі накіраваны звароты з патрабаваннем выдачы дазволу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0