Сёння раніцай, 22 кастрычніка, у Слуцку на тэрыторыі за цэнтральнай поштай і філіялам «Белтэлекама» зруйнавалі старадаўні двухпавярховы будынак. Не дапамагла петыцыя, створаная актывістамі, а таксама паход актывістаў да мясцовых уладаў і публікацыі ў СМІ. Па дакументах будынак быў датаваны 1946 годам, аднак слуцкія гісторыкі сцвярджаюць, што дом пабудаваны ў XIX стагоддзі.

Слуцкія краязнаўцы кажуць, што будынак пабудаваны ў стылі «цаглянай архітэктуры», распаўсюджанай у канцы XIX — пачатку XX стагоддзя. Пры яго будаўніцтве выкарыстоўвалі цэглу з надпісам «Безвярховічы». Іх выпускалі ў ваколіцах Слуцка да 1930-х гадоў.

Фота: Інфа-Кур'ер.

Фота: Інфа-Кур'ер.

Будынак вырашылі зносіць, бо ён знаходзіцца ў «аварыйным стане», а рамантаваць яго дорага. Плюс да ўсяго ён не мае афіцыйнага статусу помніка архітэктуры і па дакументах пабудаваны ў 1946 годзе.

Фота: Аліна Нагорная.

Фота: Аліна Нагорная.

Двухпавярховы дом планавалі бязвыплатна перадаць гораду, але «дзве праведзеныя экспертызы пацвердзілі яго аварыйнасць і неабходнасць вялікіх грашовых укладанняў для яго аднаўлення».

Людзі спрабавалі супрацьстаяць зносу дома, каб горад не згубіў адно з нямногіх і яўных сведчанняў сваёй даўніны. Вось што пісаў, да прыкладу, Ілья Сільчукоў, зорка оперы:

Яны былі гатовыя дапамагчы знайсці інвестараў для рамонту будынка. Пасля аднаўлення яго можна было выкарыстоўваць як культурную пляцоўку.

Аднак раніцай 22 кастрычніка Слуцк, які мае больш чым 900-гадовую гісторыю, пазбавіўся аднаго з нешматлікіх старых будынкаў. Цяпер горад практычна цалкам складаецца з савецкай забудовы. Прычым частку свайго аблічча ён страціў не толькі ў Другой сусветнай вайне, але і ў мірны час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?