Ва ўзросце 77 гадоў памёр Джыльберта Бенетон — прадстаўнік сям'і, што заснавала Benetton Group. Пра гэта паведамляе італьянскае агенцтва ANSI.
Перад смерцю прадпрымальнік доўга хварэў і некалькі дзён таму быў шпіталізаваны ў горадзе Трэвіза з-за пнеўманіі, пазней яго стан пагоршыўся.
Джыльберта быў адным з чатырох братоў і сясцёр сям'і Бенетон, якія заснавалі ў 1965 годзе аднайменную кампанію і вядомы модны брэнд. Галоўным заснавальнікам кампаніі лічыцца Лучана Бенетон, які першапачаткова стаў працаваць у сямейнай краме адзення, каб дапамагчы аўдавелай маці.
У ліпені 2018 года памёр малодшы прадстаўнік сямейства.