Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу абвалу беларускага рубля не будзе.

Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе з актывам Віцебскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Што датычыцца беларускага рубля, то сітуацыя абсалютна стрымальная. Сёння важна падтрымаць курс беларускага рубля.

Яго абвалу не будзе, усё — у зададзеных параметрах, у тым ліку і гадавая дэвальвацыя», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў краіне назапашаны пэўныя рэзервы, да таго ж вялікі давер насельніцтва да банкаўскай сістэмы.

Прэзідэнт таксама сказаў, што МВФ пазітыўна ацэньвае працэсы, якія адбываюцца ў Беларусі. Пры гэтым дзяржава прыслухоўваецца да ўсіх заўваг МВФ.

«Мы зробім усё, што датычыцца людзей, і ў першую чаргу будзем арыентавацца на іх», — дадаў кіраўнік дзяржавы.‑0‑

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0