23.10.2018 / 08:39

Крышціяну Раналду ўпершыню пракаментаваў абвінавачванні ў згвалтаванні 7

Фота з афіцыйнага твітара «Ювентуса»

Футбаліст «Ювентуса» Крышціяну Раналду ўпершыню публічна пракаментаваў абвінавачванні ў згвалтаванні амерыканкі Кэтрын Маёргі, піша Бі-бі-сі

Раналду заявіў, што ён «шчаслівы чалавек» і што ён «атрымлівае асалоду ад футбола і жыцця», а астатняе для яго не мае значэння. «Я не збіраюся хлусіць у гэтай сітуацыі. Мае адвакаты ўпэўненыя [у выніку справы] і я, вядома, таксама», — сказаў Раналду.

Футбаліст таксама выказаў упэўненасць, што «праўда заўсёды выясняецца».

8
самый Серый / Адказаць
23.10.2018 / 10:46
Чалавек, для якого хлусня з'яўляецца штодзеннасцю і часткай яго любімай гульні, футбола. Яго сімуляцыі ў кожным матчы - гэта нішто іншае як самасвядомы крок да скажэння праўды сабе на карысць. Хлусіць у адным - імаверна можа схлусіць і ў іншым.
3
Пафас / Адказаць
23.10.2018 / 12:01
Ні на кроплю не паверу, што ён кагосці згвалціў. Калі ў яго што і было з той кабетай, ці кабетамі, то хутчэй яны былі не супраць такога блізкага знаёмства з зоркай футболу. На хвалі гэтых "прызнанняў" чаму б і не адарваць свой кавалачак шчасця ў выглядзе некалькіх сотняў, а мо і мільёнчыкаў прэзыдэнтаў. Толькі вось трэба ўлічваць, што ў партугальскай зоркі ё ўплыў, фанаты, падтрымка і аўтарытэт, а ў цябе акрамя, выбачайце дзіркі - нічога
3
Васіль Кот / Адказаць
23.10.2018 / 15:05
Малайчына Раналду! Трымайся! Хай гэтыя ілжывыя наскокі пацерпяць паразу.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру