Індывідуальную мадэль гадзінніка можна будзе распрацаваць на сайце Мінскага гадзіннікавага завода, паведаміў намеснік дырэктара прадпрыемства па камерцыйных пытаннях Азат Маргаран у інтэрв'ю БелТА.

«У хуткім часе любы наведвальнік сайта зможа самастойна сабраць мадэль гадзінніка на свой густ. З дапамогай спецыяльнага канструктара можна будзе выбраць корпус, раменьчык, цыферблат, загрузіць свой лагатып. Пасля гэтага праграма аўтаматычна прапануе лепшыя варыянты дызайну. Прадугледжана сістэма лаяльнасці — зніжкі на заказы 50, 100 і больш гадзіннікаў», - распавёў Азат Маргаран.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0