Урад Вялікабрытаніі не знайшоў доказаў, што спробы замежных структур, у тым ліку Расіі, распаўсюдзіць дэзінфармацыю паўплывалі на дэмакратычныя працэсы ў краіне. Пра гэта гаворыцца ў адказе ўрада на даклад парламентарыяў аб «фэйкавых навінах».
Пасля таго, як у сакавіку ў Солсберы атруцілі былога палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачку Юлію, Расія распаўсюдзіла не менш за 38 ілжывых паведамленняў аб гэтым злачынстве, адзначаецца ў дакуменце.
Ва ўрадзе падкрэслілі, што распрацоўваюць разам з партнёрамі меры, якія дазволяць вырашыць праблему дэзінфармацыі. У найбліжэйшыя пяць гадоў Лондан патраціць на гэта больш за 100 мільёнаў фунтаў.