Марыя Булавінская заўважае, што на яе памяці гэта першы выпадак, калі ў Беларусі прыцягваюць да адказнасці за стварэнне дакументальнай стужкі.

«Увогуле дзіўная сітуацыя. У Беларусі даволі рэдка судзяць за культурніцкія матэрыялы. А каб судзілі за рэпартажы альбо за дакументальныя стужкі, я такога зусім не магу прыгадаць. Мне чамусьці падаецца, што мяне пераследуюць праз тое, што ўлады не хочуць пакінуць за сабой славу «герастратаў». Ім вельмі не падабаецца, калі дакументуюцца факты знішчэння ўнікальных гістарычных дамоў», — кажа Булавінская

Дакументальны фільм «Бяздомны горад» выходзіў на тэлеканале «Белсат». У стужцы апавядаецца пра страту ўнікальных драўляных сядзіб, а таксама пра працу валанцёраў і краязнаўцаў па захаванні памяці пра гістарычныя будынкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?