Масавую вытворчасць электрамабіляў Zotye ў в. Абчак на заводзе «Юнісан» плануюць запусціць у першым квартале 2019-га, паведаміў «Мінск-Навінам» намеснік старшыні Мінгарвыканкама Віктар Лапцеў.

У чэрвені гэтага года ў Кітаі паміж кампаніямі «Юнісан» і Zotye было падпісана пагадненне на зборку ў Беларусі 30 000 электрамабіляў для наступнай пастаўкі на рынкі краін СНД. Праект планавалі рэалізаваць да 2022 года. Яго кошт склаў 560 млн даляраў.

Збіраць вырашылі міні-электракар Zotye E200 і седан Zotye Z500EV. Мяркуецца, што двухмесная Zotye E200 з запасам ходу ў 200 км будзе каштаваць каля 17 тыс. даляраў, а седан з запасам ходу да 250 км - звыш 22 тыс. даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0