23.10.2018 / 11:22

Цела забітага журналіста Хашогі знайшлі ў рэзідэнцыі саудаўскага генконсула ў Стамбуле 23

Цела забітага саудаўскага журналіста Джамаля Хашогі выяўлена на тэрыторыі рэзідэнцыі генконсула Саудаўскай Аравіі ў Стамбуле, заявіў ria.ru кіраўнік турэцкай партыі Vatan («Радзіма») Догу Перынчэк у аўторак.

«Мне паведамілі надзейныя крыніцы ў службе бяспекі Стамбула, што цела Хашогі было выяўлена ў калодзежы, які знаходзіцца ў садзе на тэрыторыі рэзідэнцыі саудаўскага генконсула», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што забойства Хашогі планавалася загадзя, паведамляе The Guardian.

Па словах Эрдагана, забойства спланавалі за некалькі дзён да візіту Хашогі ў консульства Саудаўскай Аравіі ў Стамбуле. У забойстве ўдзельнічалі дзве групы людзей з Саудаўскай Аравіі, у адну з якіх уваходзілі генералы.

Эрдаган паведаміў, што за дзень да забойства з Эр-Рыяда ў Турцыю прыбылі трое чалавек, якія агледзелі лес недалёка ад Стамбула. Мяркуецца, што яны шукалі месца, дзе схаваць парэшткі Хашогі.

nn.by; фота Aleks_Shutter, shutterstock.com

5
Мiця Выкручанскi / Адказаць
23.10.2018 / 11:24
...во дают кочевники  с миллионами баксов...!
5
Бородач / Адказаць
23.10.2018 / 11:43
А тела пропавших белорусских политиков не нашли
12
Цынік / Адказаць
23.10.2018 / 11:51
Жудаснае злачынства. Але ж ці варта называць журналістам ісламскага прапагандыста, блізкага да "Братоў-мусульман", які па сумяшчальніцтву быў калумністам "Вашынгтон Пост"?
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру