Па мосце праз Прыпяць адкрыюць рух да 7 лістапада. Пра гэта распавёў міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак, піша Tut.by.
Фота Дзмітрыя Брушко
— Прыпяцкі мост амаль завершаны, заключная стадыя. Да 7 лістапада па мосце ўжо будзе адкрыты рух. Застануцца работы па дэмантажы часткі дарог да часовай пераправы.
Па словах міністра, іншая частка дарог да часовай пераправы застанецца і будзе выкарыстоўвацца як дарогі мясцовага значэння і для ўмацавання дамбы.