У ноч на 21 кастрычніка жыхар Чачэрска вырашыў пакатацца «пад мухай».

27-гадовы мужчына за стырном «Фальксвагена» выехаў на сустрэчную, распавяла падрабязнасці гомельская міліцыя. Насустрач ехала патрульная машына. Міліцыянт, які кіраваў службовым аўто, вымушаны быў збочыць, каб пазбегнуць лабавога ўдару. У выніку міліцэйская машына зачапіла дзве іншыя, прыпаркаваныя ля дарогі.

Кіроўца «Фальксвагена» ў сваю чаргу вырашыў з’ехаць з месца ДТЗ. Але яго затрымалі. Мужчына быў моцна п’яны, у крыві меў 2,64 праміле алкаголю. Праўда, у аварыі ніхто не пацярпеў, таму гора-кіроўца атрымаў два адміністрацыйныя пратаколы. Змяшчаць пад варту мужчыну не сталі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?