У лясным масіве каля вуліцы Даўгабродскай у Мінску міліцыя заўважыла маладога хлопца, які дзіўна сябе паводзіў. Ён таксама ўбачыў патрульных — і хуценька пачаў нешта жаваць.

Міліцыянты заўважылі, што ў роце таго знаходзіцца штосьці даволі аб’ёмнае. Хлопцу прапанавалі выплюнуць на зямлю яго «багацце».

Высветлілася, што 22-гадовы мінчук схаваў у роце тры пакуначкі з псіхатропным рэчывам. Выплюнуў толькі два — як патлумачыў сам хлопец, адзін ён паспеў разгрызці і праглынуць. Затым хлопца пачало «накрываць» і міліцыянты адправілі таго ў бальніцу.

Але ж пасля лячэння хлопца будуць судзіць. На яго завялі справу за распаўсюд наркотыкаў.

«Як стала вядома, за дзень да таго 22-гадовы хлопец у адной з сацыяльных сетак знайшоў аб'яву з прапановай заняцца распаўсюджваннем псіхатропаў з дапамогай стварэння схованак. Выканаўшы тэставае заданне, ён забраў 5 скруткаў з псіхатропамі, два скруткі паклаў у кішэню, а тры — у рот. Акрамя гэтага, у ходзе агляду мабільнага тэлефона маладога чалавека былі выяўленыя перапіска з аператарам інтэрнэт-крамы па продажы псіхатропаў і фатаграфіі схованак», - паведамляе міліцыя.

Цяпер няўдаламу закладчыку пагражае ад 8 да 15 гадоў за кратамі.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?