lrmuitine.lt

lrmuitine.lt

Мытная крымінальная служба Літвы паведаміла аб затрыманьні 19 кастрычніка ў Медніках (Мядзінінкаі) грамадзяніна Беларусі, які спрабаваў правезьці кантрабанду на Volvo з дыпляматычнымі нумарамі, піша Радыё Свабода.

Літоўскія мытнікі заўважылі, што ў машыны адрозьніваецца гук пры прастукваньні пярэдніх і задніх дзьвярэй. Калі кіроўцу папрасілі адчыніць дзьверы, службоўцы прыкмецілі фрагмэнты цыгарэтных пачкаў.

Мытнікі зьвярнуліся ў беларускае Міністэрства замежных справаў — там адказалі, што грамадзянін Беларусі «V. B.» ня мае дыпляматычнага статусу, а дыпляматычныя нумары больш ня дзейнічаюць. Машына належала міжнароднай арганізацыі, у якой беларус раней працаваў.

У выніку надгляду машыны было знойдзена 5705 пачак цыгарэт: Minsk, Queen, Winston, Kent, NZ. Цяпер ідзе папярэдняе сьледзтва, машына і цыгарэты затрыманыя, грамадзянін Беларусі вызвалены пад заклад.

Вядома, што гэты грамадзянін Беларусі ня быў датычны да беларускай дыпляматыі, працаваў у прадстаўніцтьве адной з міжнародных арганізацый у Менску, цяпер ён звольнены, а нумары ягонай машыны былі здадзеныя ў ДАІ ў 2014 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0