Фота Волі Афіцэравай

Фота Волі Афіцэравай

Сярэдні заробак у Беларусі ў верасні склаў 963,6 рубля «бруднымі» (455,6 даляра). У жніўні сярэднія заробкі былі на 24 рублі вышэй (987,5 рубля).

Раней ва ўрадзе заяўлялі, што разлічваюць, што па дадзеных за верасень сярэдні заробак у краіне выйдзе на ўзровень 1000 рублёў, а ў далейшым не будзе апускацца.

За снежань 2017 года сярэдні заробак склаў 995,3 рубля, у студзені 2018 года ён упаў да 859,6 рубля, у лютым знізіўся таксама: 850,4 рубля. А затым ад красавіка ён рос.

сакавік — 926,8 рубля
красавік — 921,0
май — 943,9
чэрвень — 953,7
ліпень — 973,8
жнівень — 987,5

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0