Дзіўныя рэчы адбываюцца перад матчам Лігі чэмпіёнаў БАТЭ — «Рэал». Білеты таньнеюць. Ніхто ня хоча ісьці на стадыён.

Лістападаўская завея, моцны сьнег і мінусавая тэмпэратура адбіваюць у людзей ахвоту ісьці на матч.

Так, учора ў сэктары за вароты наміналам 20 тыс. рублёў білеты можна было набыць удвая таньней, квіткі коштам 70 000 прадавалі ўжо па 50‑55 тысяч, наміналам 50 000 за 30 000 рублёў.

На фоне ажятажу, які назіраўся перад хатнімі матчамі з «Ювэ» і «Зэнітам», калі білеты ў перакупшчыкаў сыходзілі па цане ўдвая‑ўтрая больш, чым намінал, сёньняшняя сытуацыя глядзіцца дзіўна

football.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0