23.10.2018 / 14:07

Памёр абаронца Курапатаў Валерый Жэбрак 21

Яму 56 гадоў. Сёлета ў спадара Жэбрака выявілі рак левага бронха, ён да апошняга змагаўся з хваробай.

Валерый Жэбрак. Фота з facebook.com.

Родам Валерый Жэбрак з Ваўкавыска. Ягоны бацька Міхаіл быў у свой час дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, упаўнаважаным прадстаўніком Беларусі ў СНД (1993—1997). Бацька яшчэ жывы, менавіта яго апошнія гады даглядаў сын — гэта было ягонай асноўнай працай.

Да гэтага Валерый Жэбрак быў электрыкам. Ездзіў на заробкі ў Маскву і Ханты-Мансійск. «Бацька заўсёды быў дэмакратычных і патрыятычных поглядаў, колькі сябе помню», — кажа ягоны сын Ілля Жэбрак.

Спадара Валерыя не стала 19 жніўня, яму стала кепска, калі прыйшоў да дактароў. Праваахоўныя органы ўсё яшчэ не называюць прычыну смерці. «Можа быць, рак, а можа, сэрца», — кажа сын.

Маладафронтавец Зміцер Дашкевіч гаворыць, што Валерый Жэбрак амаль штопятніцу пасля талакі ў Курапатах прыязджаў ва ўрочышча на сваім басіку, каб вывезці брусы, абрэзкі, усё, што заставалася пасля ўсталявання крыжоў.

«Яго аднойчы затрымалі з расцяжкай «Курапаты — дарога смерці», але спадар Валерый змог зрабіць усё, каб пратакол не склалі», — расказвае Дашкевіч.

ЗП

0
Аднак... / Адказаць
23.10.2018 / 14:20
Светлая память светлому человеку.
24
Бородач / Адказаць
23.10.2018 / 14:31
Достойный человек! Его нужно в куропатах похоронить и сделать там национальный Пантеон
1
астатнім разам lazy-bones / Адказаць
23.10.2018 / 14:53
Шчира  смуткую.....
Шкода што ня кінуу куробу пасьля 40 рокау вєєку...
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру