23.10.2018 / 14:23

У ноч на нядзелю краіны ЕС пяройдуць на зімовы час. Магчыма, апошні раз 8

У ноч на нядзелю, 28 кастрычніка, краіны ЕС і Украіна пяройдуць на зімовы час. Гэта азначае, што стрэлкі перавядуць на гадзіну назад.

Ад 28 кастрычніка розніца ў часе паміж Мінскам і Вільняй, або Мінскам і Кіевам складзе адну гадзіну, з Варшавай, Берлінам, Парыжам — дзве гадзіны. Ад 2012 года Беларусь стрэлак не пераводзіць. Але з пераводам стрэлак змяняецца графік цягнікоў, аўтобусаў і самалётаў у Еўропу. Ну і матчы Лігі чэмпіёнаў будуць цяпер пачынацца на гадзіну пазней.

Разам з тым у жніўні Еўракамісія апублікавала папярэднія дадзеныя анлайн-галасавання па пытанні рэгулярнага пераходу на зімовы і летні час, згодна з якімі парадку 84% еўрапейцаў выказаліся за адмену пераводу гадзіннікаў.

Таксама было заяўлена, што кожная краіна ЕС павінна вырашыць, ці будзе яна заставацца ў зімовым часе, ці вернецца на летні.

7
raul gonzalez / Адказаць
23.10.2018 / 14:39
надо переводить на зимнее - хватит тупить
6
Аднак... / Адказаць
23.10.2018 / 15:19
На летнем времени хорошо: не так темно зимними вечерами...
0
Казік / Адказаць
23.10.2018 / 15:40
Бывае стандартны астранамічны час, а бывае "летні".
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру