Ілюстрацыйнае фота gurkov2n.jimdo.com.

Ілюстрацыйнае фота gurkov2n.jimdo.com.

22 кастрычніка на Вілейшчыне ля Куранца ў рацэ Пела рыбак сеткай злавіў адну стронгу. Цяпер яго чакае штраф і крымінальная адказнасць, пра гэта «Рэгіянальнай газеце» в.а. начальніка Мядзельскай райінспекцыі жывёльнага і расліннага свету Раман Лесін.

Супрацоўнікі інспекцыі затрымалі рыбака каля 11 гадзін. Ён незаконна вылавіў сеткай адну стронгу. Гэтая рыба занесеная ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Шкода, нанесеная навакольнаму асяроддзю, склала 441 рубель.

За незаконна злоўленую рыбу, што занесеная ў Чырвоную кнігу, прадугледжаная і крымінальная адказнасць. Прычым гэта не залежыць ад памеру шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю і кошту здабытай рыбы.

Матэрыялы перадалі ў Вілейскі РАСК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0