23.10.2018 / 15:53

Мядзведзеў анансаваў увядзенне забароны на вывад грошай ва Украіну 11

government.ru

Кіраўнік расійскага ўрада паабяцаў у найбліжэйшы час даць спіс новых санкцый супраць Кіева, увесці якія даручыў напярэдадні Уладзімір Пуцін.

Пад новыя санкцыі, якія ўводзяць у дачыненні да Украіны, патрапяць сотні чалавек, якія «прычынялі шкоду» інтарэсам Расіі, у тым ліку прадстаўнікі бізнэсу і іншыя «вядомыя персоны», заявіў кіраўнік урада Дзмітрый Мядзведзеў. Паводле яго слоў, у рамках санкцый, спіс якіх будзе складзены ў найбліжэйшы час, плануецца замарозіць актывы гэтых асобаў (у тым ліку і падкантрольных ім кампаній) і забараніць вывад сродкаў.

«Гаворка ідзе, па-першае, аб блакаванні іх актываў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Расіі, г.зн. забароне рабіць з імі якія-небудзь дзеянні. Па-другое, аб забароне пералічэння грашовых сродкаў, якія знаходзяцца ў крыніцах, размешчаных на тэрыторыі РФ. Гэта значыць аб забароне вывазу капіталу», — сказаў Мядзведзеў.

Прэм'ер запэўніў, што большасць шараговых украінцаў абмежаванні не закрануць.

Мядзведзеў адзначыў таксама, што ў рамках новых санкцый плануецца дадаткова абмежаваць увоз у Расію зробленых ва Украіне тавараў (у цяперашні час у дачыненні да Украіны ўжо ўведзена харчовае эмбарга).

«Размова пойдзе пра тое, каб забараніць пэўныя катэгорыі тавараў, якiя зроблены ва Украіне для таго, каб пастаўляць іх у РФ», - сказаў Мядзведзеў.

1
Всё менее бедный родственник / Адказаць
23.10.2018 / 16:07
За небольшое вознаграждение Беларусь и её финансовая отрасль не оставит в этой новой беде братскую нам Украину и родную нам Россию.
1
Васіль Кот / Адказаць
23.10.2018 / 16:15
А забараніць тое самае ў ЗША і ЭЗ слабо?
2
пашло-паехала,не стрымаць / Адказаць
23.10.2018 / 16:19
Во,як,- раз вы супраць голадамору і нахабна адабранага збожжа (якое было прададзена Германцамі),то мы нават купляць яго не будзем,падавіцеся ім))) Дзе яны навучыліся гэтак кіраваць,хто настаўнікі?
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру