23.10.2018 / 16:09

20 разоў стрэліў па вокнах і ў бок гаспадара: выпадак пад Старымі Дарогамі 3

Фота СК

У Старадарожскім раёне здзейснена хуліганства з ужываннем пісталета, паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.

5 кастрычніка 23-гадовы мужчына прыйшоў да дома пацярпелага, каб паразмаўляць з ім пра агульнага знаёмага. Гаспадар адмовіўся. Тады мужчына беспадстаўна з хуліганскіх меркаванняў на вуліцы стаў дэманстраваць жыхарам дома пнеўматычны пісталет.

Далей ён зрабіў з яго каля 20 стрэлаў па вокнах, у бок гаспадара, яго сабакі. Пацярпелы з жывёлай паспелі схавацца ў доме. Фігурант сышоў з месца здарэння, пісталет схаваў. Але неўзабаве ён быў затрыманы і змешчаны пад варту (хуліганства з ужываннем зброі).

0
БЫЛЫ ВАЕННЫ / Адказаць
23.10.2018 / 17:27
Гэта не ЗБРОЯ!
0
БЫЛЫ ВАЕННЫ / Адказаць
23.10.2018 / 17:31
Гэта не зброя.
0
няўзброены / Адказаць
23.10.2018 / 17:32
Гэта пнеўматыка
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру