Пацыент разрэзаў вены ў Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі і памёр ад страты крыві, паведамляе БелТА.

Па словах відавочцаў, мужчына праходзіў лячэнне ў аддзяленні таксікалогіі. Ён быў зафіксаваны рамянямі, паколькі ў яго развіўся востры псіхоз. Не ўсведамляючы сваіх дзеянняў, пацыент вырваўся і пачаў буяніць. Супрацоўнікі міліцыі не змаглі яго ўтрымаць. Ён разбіў шкло ў палаце, затым разрэзаў аскепкамі сабе вены і артэрыі. Медыкі выратаваць яго не змаглі — хворы памёр ад вялікай страты крыві. Факт гібелі мужчыны пацвердзілі і ў гарадской бальніцы ХМД. На месцы здарэння працуе спецыяльная камісія і следчыя, якія высвятляюць усе акалічнасці і прычыны, якія прывялі да трагедыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0