23 кастрычніка ў Камянюках (Брэсцкая вобласць) адбылася працоўная сустрэча галоўных памежных упаўнаважаных Беларусі і Украіны. Дэлегацыі абмеркавалі вынікі аховы сумеснага ўчастка дзяржаўнай мяжы за 9 месяцаў 2018 года.

Бакі канстатавалі адсутнасць арганізаваных каналаў кантрабанды зброі, боепрыпасаў, выбуховых і іншых небяспечных рэчываў на ўчастку мяжы, які ахоўваецца сумесна беларускімі і ўкраінскімі памежнікамі.

Дэлегацыі дамовіліся працягваць каардынацыю дзеянняў па спыненні гэтых відаў пагроз.

Адзначана пазітыўная дынаміка ў пытанні дэмаркацыі беларуска-ўкраінскай дзяржаўнай мяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0