З 23 кастрычніка ў гіпермаркетах «Еўраопт» у Мінску ўводзіцца плата за поліэтыленавыя пакеты, паведамляе прэс-служба сеткі.

Раней плата за ўпаковачныя пакеты ўжо дзейнічала ў Беларусі ва ўсіх гіпермаркетах «Еўраопт», за выключэннем сталічных.

У «Еўраопце» запэўніваюць, што гэтая мера «спрыяе памяншэнню экалагічнай шкоды ад пластыкавага забруджвання».

Для зручнасці пакупнікоў кампанія зараз думае забяспечыць крамы біяраскладальнымі пакетамі, а таксама адмысловымі фірмовымі шматразовымі торбамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0