Уначы 20 кастрычніка ад аднаго з мазырскіх забаўляльных цэнтраў ад'ехаў Opel. Ён прыцягнуў увагу супрацоўнікаў ДАІ, якія запатрабавалі кіроўцу спыніцца. Але ён праігнараваў інспектараў. Пачалася пагоня.

Калі кіроўца зразумеў, што адарвацца ад інспектараў ён не здолее, кінуў машыну і паспрабаваў уцячы. Але яго адразу ж затрымалі.

Як пазней высветлілася, кіроўцу Opel, 21-гадовага жыхара Любані, камандзіравалі на працу ў Калінкавічы. Свой выходны ён вырашыў правесці ў Мазыры, для гэтага ўзяў у сябра машыну.

На хлопца склалі адразу некалькі пратаколаў, а машыну яго прыяцеля адправілі на штрафстаянку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?