23.10.2018 / 20:09

У сеткі рыбака трапілі андатры і загінулі. На мужчыну завялі крымінальную справу 13

Рыбаку са Светлагорскага раёна, які займаўся прамысловай лоўляй, у сетку трапілі андатры. Мужчына забраў загінулых звяроў дадому і разабраў, паведамляе «Ранак».

Ілюстрацыйнае фота, pxhere.

8 кастрычніка паблізу вёскі Скалка ва ўгоддзях заказніка «Выдрыца» рыбак правяраў сеткі. У іх мужчына знайшоў восем асобін андатры, якія заблыталіся ў сетках і загінулі. Рыбак забраў звяроў дадому і разабраў, тым самым ён парушыў правілы палявання.

Праз некалькі дзён да мужчыны прыйшлі супрацоўнікі Светлагорскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. У мужчыны канфіскавалі шкуры і тушкі андатраў, нож і стаўную сетку.

Страта склала 5880 рублёў. Мужчыну пагражае пакаранне ў выглядзе штрафу, або арышту, або абмежавання волі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў.

5
Васисуалий Лоханкин / Адказаць
23.10.2018 / 20:15
Рассказал жене ...
Жена поделилась с соседками новостью.

Через два дня пришли юю)))

А надо было выкинуть , пусть бы гнили .
Как гниют сотни тон яблок по всей стане . Так за это не наказывают никого из руководства ...
3
Генэрал Голад / Адказаць
23.10.2018 / 20:37
Андатр завезьлі з Амэрыкі. Надта шкодная жывёліна: у рацэ, што цячэ ля маёй хаты, андатры яшчэ ў 70-80-х пажэрлі ўсе шкалькі (шкалькамі ў нас называюць ракавіны рачных малюскаў-жамчужніц). Тыя малюскі зьніклі амаль цалкам, хаця раней дно ракі было высланае імі. 
6
Зiма / Адказаць
23.10.2018 / 20:39
Вось гэта папандос мужыку! Хата у яго у вёсцы каштуе танней за гэтых дохлых пацукоу. Да таго ж ёсьць рызыка трапiць на зону.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру