23.10.2018 / 20:29

У Бабруйску пагрузчык насмерць пераехаў рабочага. Мужчыну заставалася некалькі гадоў да пенсіі 1

Надзвычайнае здарэнне адбылося на бабруйскім дрэваапрацоўчым прадпрыемстве ў панядзелак, 22 кастрычніка, каля 14-ай гадзіны, паведамляе «Вечерний Бобруйск».

Пагрузчык наехаў на слесара-сантэхніка цэха мэблі. Пацярпелага мужчыну даставілі ў бальніцу, у 15.30 ён памёр. Яму было 57 гадоў.

Прычыны і акалічнасці няшчаснага выпадку зараз высвятляюць следчыя. Супраць 53-гадовага кіроўцы пагрузчыка распачалі крымінальную справу.

0
партызан / Адказаць
24.10.2018 / 09:05
Пэўна ж справу трэба завесті, бо нехта паспяшаўся. Мог бы яшчэ папратявать гадкі 3 - 4.     Спачуванне родным.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру