23.10.2018 / 20:38

У Чорным моры знайшлі карабель 2400-гадовай даўніны 11

Ля балгарскага ўзбярэжжа археолагі знайшлі судна, якое было пабудавана мінімум 2400 гадоў таму, паведамляе Guardian.

23-метровы старажытнагрэчаскі карабель быў знойдзены з мачтай, рулямі і вяслярнымі лаўкамі, якія захаваліся на глыбіні каля двух кіламетраў пад паверхняй вады. Даследнікі з Англіі і Балгарыі мяркуюць, што карабель добра захаваўся праз недахоп кіслароду на гэтай глыбіні.

Археолагі не збіраюцца падымаць судна на паверхню. Тым не менш, невялікі абломак, узяты на вугляродны аналіз універсітэтам Саўтгемптана, пацвердзіў, што ўзрост карабля датуецца 400 годам да н.э.

7
ололо / Адказаць
23.10.2018 / 20:41
Мда. Калі чытаеш Медузу - на НН можна і не заходзіць. 70% навін тыя ж.
2
Зiма / Адказаць
23.10.2018 / 21:01
Зусiм дрэунее. Сучаснае iзгнiла б дауно.
2
Ы / Адказаць
23.10.2018 / 22:03
Ухты, интересно.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру