24.10.2018 / 06:14

Пасольства Расіі: Пасля інцыдэнту ў рымскім метро шпіталізаваныя 15 расіянаў, а таксама чацвёра ўкраінцаў 25

Пры абрушэнні эскалатара на станцыі рымскага метро «Рэпубліка» пацярпелі і патрапілі ў бальніцу 15 расійскіх грамадзян, паведамілі ria,ru ў пасольстве ў Італіі.

Паводле ўдакладненых звестак, у шасці лячэбных установах Рыма зараз знаходзяцца 15 расіянаў, трое з іх — у цяжкім стане. Акрамя таго, былі шпіталізаваны яшчэ чацвёра грамадзян Украіны.

У аўторак вечарам на станцыі рымскай падземкі «Рэпубліка» адбылася аварыя на эскалатары, на якім у гэты момант знаходзіліся расійскія футбольныя заўзятары.

Пацярпелыя накіроўваліся на матч Лігі чэмпіёнаў паміж ЦСКА і клубам «Рома».

Па паведамленнях СМІ, адзін з расіянаў страціў нагу пасля здарэння, аднак гэтая інфармацыя не пацвердзілася

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

27
Беларус / Адказаць
24.10.2018 / 06:49
Чацвера адлупілі пятнадцаць - малайцы ўкраінцы!
5
Димон / Адказаць
24.10.2018 / 07:00
путинские газеты про это молчат. Вот если бы это были украинцы то из каждого утюга уже говорили бы.
25
Джоннi / Адказаць
24.10.2018 / 08:50
Беларус, не трэба выдаваць тупасць за гумар! Здаралася трагедыя, пацярпелi людзi.
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру