24.10.2018 / 08:21

Facebook радыкальна зменіць дадатак Messenger 2

flickr.com

Кіраўніцтва фэйсбука абвясціла пра запуск новай версіі дадатку для абмену паведамленнямі Messenger. Аб гэтым паведамляецца ў блогу сацсеткі.

«Пачынаючы з сённяшняга дня мы запускаем новую, спрошчаную версію Messenger», — гаворыцца ў паведамленні.

У фэйсбуку адзначылі, што сем з 10 карыстальнікаў лічаць простасць інтэрфэйсу Messenger асноўным прыярытэтам. Як удакладнілі ў сацсетцы, 62% карыстальнікаў заявілі, што магчымасць аператыўна адпраўляць паведамленні ўмацоўваюць іх адносіны з сябрамі.

Чарговая версія дадатку стала чацвёртай па ліку. У кампаніі паведамілі, што юзэры па ўсім свеце змогуць скарыстацца ёю праз некалькі тыдняў.

0
Казік / Адказаць
24.10.2018 / 09:02
Прасцей за ўсё было, калі паведамленні можна было слаць з асноўнай фэйсбук-праграммы.
0
Scaner / Адказаць
24.10.2018 / 12:46
Лепш бы ён радыкальна змяніў сам сябе.
А то пастаянныя тармазы і няма ніякага рэдактара па публікацый.
Цукерман зусім не працуе.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру