З бабруйскай калоніі выйшаў на волю анархіст Зміцер Паліенка, былы актывіст руху нацболаў. Пра гэта паведамілі ў сацсетках яго паплечнікі.

Справа Паліенкі пачалася ў красавіку 2016 года з велапрабегу «Крытычная маса». Хлопца прызналі вінаватым у вырабе і распаўсюдзе порна, а таксама ў тым, што ён пры затрыманні парваў куртку міліцыянту. Паліенку далі два гады з адтэрміноўкай.

Аднак на працягу наступнага года на яго некалькі разоў складалі пратаколы, таму ўрэшце Паліенка паехаў у калонію.

Беларускія праваабаронцы прызнавалі яго вязнем сумлення.

Чытайце: Пяць фактаў пра беларускага палітвязня Дзмітрыя Паліенку

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0