nbrb.by

nbrb.by

Нацыянальны банк выпускае ў абарачэнне памятныя манеты «Фінансавая сістэма Беларусі. 100 гадоў», паведамляецца на сайце ўстановы.

З 24 кастрычніка выпускаюцца срэбныя манеты наміналам 20 рублёў (проба сплаву 925, наклад 2,5 тыс. штук), медна-нікелевыя — наміналам 1 рубель (тыраж 2,5 тыс. штук).

На манеце адлюстраваны дзяржаўны герб, а таксама стылізаваная выява карты краіны. Па перыметры дэкор, у ніжняй частцы якога надпіс з назвай манеты.

Манеты адбіты на Манетным двары Польшчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0