abff.by
Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола» зноў заявіла пра цікавасць правесці матч за Суперкубак УЕФА ў Мінску на абноўленым стадыёне «Дынама», паведамляе сайт арганізацыі.
Раней стадыёну «Дынама» была прысвоена чацвёртая катэгорыя УЕФА, што дазваляе праводзіць такія гульні.
Выканкам УЕФА абярэ краіну, што прыме Суперкубак, у маі-чэрвені 2019 года.
АБФФ раней ужо ўдзельнічала ў конкурсе на правядзенне ў Мінску матчаў Еўра-2020, а таксама Суперкубка-2020, аднак абедзве спробы не ўвянчаліся поспехам.
У жніўні Суперкубак, у якім удзельнічаюць пераможцы Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы, прымаў Талін, у 2019 годзе ён пройдзе ў Стамбуле, а ў 2020 — у Порту.