Мінская міліцыя паведаміла пра незвычайны крадзёж у адной крамаў сталіцы.

У Савецкае РУУС звярнуліся работнікі гэтай крамы. Яны распавялі, што ў магазін зайшоў мужчына. Праз некаторы час адзін з супрацоўнікаў заўважыў, што той хавае шакалад па кішэнях і пад куртку. Калі зрабілі заўвагу, мужчына кінуўся наўцёкі.

У выніку 37-гадовы раней судзімы мужчына быў затрыманы. Заведзена крымінальная справа ч.1 арт.206 («Рабаванне»). А гэта да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0