Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Гродна» паведаміў начальнік рэгіянальнай ДАІ Уладзімір Назарка, піша kraj.by.

«За ўсю гісторыю ў кіроўцы — 130 парушэнняў. За апошнія два гады — больш за 30. З іх 27 — парушэнне хуткаснага рэжыму», - распавёў Уладзімір Назарка

Ён таксама адзначыў, што кіроўцу за паўторнае перавышэнне хуткасці двойчы пазбаўлялі права кіравання транспартнымі сродкамі.

Фота СК

Нагадаем, 18 кастрычніка каля 19.40 46-гадовы жыхар Гродна, кіруючы маршруткай «Мерсэдэс Бенз», на 74-м кіламетры аўтадарогі Мінск — Гродна не ўлічыў дарожную абстаноўку і ўрэзаўся ў раздзяляльную бетонную агароджу. Двое пасажыраў загінулі. Кіроўца і 13 пасажыраў шпіталізаваны.

Пад Валожынам маршрутка ўрэзалася ў бетонныя блокі: 2 чалавекі загінулі, 14 у бальніцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0