Міліцыя Маладзечна высвятляе месцазнаходжанне каня па мянушцы Вася. Грамадзян, якія бачылі жывёлу, просяць паведаміць пра гэта ў міліцыю па нумары 102.

В.а. начальніка Маладзечанскага РАУС Юрый Кабакоў распавёў kraj.by:

— У міліцыю звярнуўся 78-гадовы жыхар вёскі Пісараўшчына. Мужчына прасіў дапамагчы знайсці ягонага каня, які прапаў у перыяд з 19.00 19 кастрычніка па 19.00 20 кастрычніка.

Конь знік з пашы каля вёскі. Жывёла старая, яму 28 гадоў. З прыкметаў — чорна-шэры.

Паводле інфармацыі Юрыя Кабакова, конь не быў прывязаны.

Гаспадар ацаніў кошт жывёліны ў 1 500 рублёў.

— Да выхаду на пенсію гэта быў добры конь. Гаспадару ён вельмі дарагі, — заўважыў суразмоўца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0