Здарэнне адбылося 21 кастрычніка каля 14:00, паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі.
У міліцыю паступіла паведамленне, што двое мужчын забралі на вуліцы ў 86-гадовай жанчыны сумку, у якой былі 110 рублёў і мабільны тэлефон.
Злачынцаў затрымалі работнікі патрульна-паставой службы.
Падчас нясення службы яны звярнулі ўвагу на будаўнічы вагон, з якога былі чутныя размовы аб здзяйсненні рабавання. Маючы пры сабе прыкметы меркаваных злачынцаў і супаставіўшы размову, міліцыянты ўлезлі ў вагон праз акно і даставілі падазраваных у пастарунак. Зламыснікі — 37-гадовы жыхар Скідзеля, які нядаўна вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі, а таксама 58-гадовы жыхар вёскі Губчыцы Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці.
0
0
0
0
0
0