Telegram-канал WarGonzo апублікаваў новыя падрабязнасці забойства кіраўніка «Данецкай народнай рэспублікі» (ДНР) Аляксандра Захарчанкі, якое адбылося 31 жніўня.

Паводле інфармацыі аўтараў канала, самаробнае выбуховае прыстасаванне, закладзенае ў кафэ «Сепар», было дадаткова абсталявана міні-камерай, якая дазваляе на 100% ідэнтыфікаваць цэль.

Акрамя таго, першапачаткова Захарчанка збіраўся ехаць у іншую ўстанову. «Рашэнне аб змене маршруту было прынята спантанна і ўжо ў дарозе літаральна за некалькі хвілін да выбуху», —паведамляюць аўтары расследавання. Месца, куды накіроўваўся Захарчанка, не называецца.

Абодва факты былі пацверджаны крыніцамі ў сілавых структурах «ДНР».

Нагадаем, што Аляксандр Захарчанка загінуў 31 жніўня пры выбуху ў кафэ «Сепар» у цэнтры Данецка, куды прыбыў ушанаваць памяць памерлага днём раней расійскага артыста Іосіфа Кабзона. У выніку выбуху кіраўнік «ДНР» атрымаў чэрапна-мазгавую траўму, несумяшчальную з жыццём.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0