kremlin.ru

kremlin.ru

Парламент Арменіі ў сераду не абраў Нікола Пашыняна на пасаду прэм'ер-міністра ў першым туры галасавання, паведамляе Армянская служба Радыё Свабода. Пашынян быў адзіным кандыдатам. Яго вылучыла парламенцкая фракцыя «Елк». Другі тур галасавання па выбарах прэм'ера ў парламенце Арменіі адбудзецца 1 лістапада.

Тры парламенцкія фракцыі адмовіліся ад галасавання, а фракцыя «Елк» устрымалася. У выніку за кандыдатуру Пашыняна прагаласавалі 0 дэпутатаў, 1 дэпутат прагаласаваў супраць, 11 устрымаліся.

16 кастрычніка Пашынян абвясціў пра адстаўку з пасады кіраўніка ўрада. Ён зрабіў гэты крок для правядзення датэрміновых выбараў у заканадаўчы орган, у якім зараз самая буйная фракцыя прадстаўлена былой кіроўнай Рэспубліканскай партыяй.

Цяпер, калі на працягу тыдня не ўдасца абраць новага прэм'ера — а менавіта гэтага дамагаюцца Пашынян і яго каманда — Нацыянальны сход краіны будзе распушчаны сілай закона. У такім выпадку датэрміновыя парламенцкія выбары пройдуць у першай палове снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0