У вёсцы Меркулавічы Чачэрскага раёна беспрацоўны мясцовы жыхар пагражаў расправіцца з жонкай нажом, паведамляе «Чачэрскі веснік».

Нагодай для спрэчак стаў свойскі конь, дакладней, яго продаж без згоды на тое мужчыны. Жонка разам з дачкой скарысталіся момантам, і пакуль мужчына пасля чарговай выпіўкі спаў, прадалі жывёлу.

Мужчыну ўзялі пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0