Школьнік у Старых Дарогах страляў з пнеўматычнага пісталета па вокнах шматпавярховага дома, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

У міліцыю паведамілі пра пашкоджанне вакон на пятым паверсе аднаго з дамоў па вуліцы Гастэла ў Старых Дарогах. Пазней стала вядома аб яшчэ адным пашкоджанні ў кватэры на чацвёртым паверсе гэтага ж дома. Меркавалася, што ў вокны патрапілі кулі ад пнеўматыкі.

Стралком аказаўся вучань выпускнога класа адной са школ горада. Свой учынак падлетак патлумачыў тым, што хацеў выпрабаваць свой новы пнеўматычны пісталет, які ён купіў напярэдадні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0