Міністр замежных спраў Украіны Паўло Клімкін у інтэрв'ю польскаму выданню Rzeczpospolita заявіў, што знаходжанне ўкраінцаў у Беларусі можна назваць патэнцыйна небяспечным.

«Знаходжанне грамадзян Украіны на тэрыторыі Беларусі з'яўляецца патэнцыйна небяспечным, і пра гэта мы будзем гаварыць з Мінскам. Мы разумеем, што на тэрыторыі Беларусі дзейнічаюць расійскія ўладныя структуры», — сказаў украінскі міністр.

Паводле Клімкіна, Расія прысутнічае ў Беларусі ў сферы бяспекі.

Аднак міністр адзначыў, што ў двухбаковых адносінах, палітычных і эканамічных, у Беларусі і Украіны няма вялікіх праблем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0