ЗША працягнулі прыпыненне санкцый супраць дзевяці беларускіх прадпрыемстваў. Гэтую інфармацыю пацвердзіў карэспандэнту БелТА прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.

Мінфін ЗША працягнуў дазвол на складанне ўгод з беларускімі прадпрыемствамі, што трапілі пад санкцыі, згодна з указам прэзідэнта ЗША №13405. Гаворка ідзе пра такія прадпрыемствы, як Беларускі нафтавы гандлёвы дом, «Белнафтахім» і яго амерыканскі філіял, «Белшына», «Гродна Азот», «Гродна Хімвалакно», «Лакафарба», «Нафтан» і «Полацк-Шкловалакно». Гэта рашэнне будзе дзейнічаць на працягу года — да 25 кастрычніка 2019 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0