29 кастрычніка ў Стамбуле (Турцыя) пачне працаваць новы аэрапорт, які стане самым вялікім у свеце. Плануецца, што аэрапорт будзе здольны абслугоўваць каля 200 мільёнаў пасажыраў штогод.

Будоўля аэрапорта ў Стамбуле. Фота: hurriyetdailynews.

Будоўля аэрапорта ў Стамбуле. Фота: hurriyetdailynews.

На тэрыторыі аэрапорта будзе ажно 6 узлётна-пасадачных палос, палёты з яго будуць ажыццяўляцца ў 350 напрамках.

Фота: igairport.com.

Фота: igairport.com.

Аэрапорт, які знаходзіцца ў еўрапейскай частцы Стамбула, будзе займаць плошчу 76,5 квадратных кіламетраў (амаль як Баранавічы).

Фота: igairport.com.

Фота: igairport.com.

Каля аэрапорта будзе знаходзіцца 40 тысяч парковачных месцаў для машын (амаль як насельніцтва Ваўкавыска), а месцаў для чакання ўсярэдзіне будзе каля 20 тысяч.

Фота: igairport.com.

Фота: igairport.com.

Будаўнікі абяцаюць, што аэрапорт будзе не толькі самым вялікім, але і самым тэхналагічным. У новым аэрапорце будзе каля 3 тысяч экранаў і манітораў, будуць выкарыстоўвацца такія тэхналогіі, як A-CDM (аўтаматычная сістэма прыняцця рашэнняў), VR (віртуальная рэальнасць), смарт-шапікі, аўтаматычныя сістэмы кіравання чаргой і іншыя.

Фота: igairport.com.

Фота: igairport.com.

Уражвае і высокатэхналагічны гатэль, які пабудаваны пры аэрапорце. У ім будзе 451 нумар. Нумары поўныя інавацый: канапы ператвараюцца ў ложкі адным націскам кнопкі; панель кіравання прапануе некалькі розных асвятляльных прылад, кіраваць усім можна праз мабільныя праграмы.

Фота: igairport.com.

Фота: igairport.com.

Кошт будаўніцтва гэтага аэрапорта склаў 12 мільярдаў даляраў.

Фота: hurriyetdailynews.

Фота: hurriyetdailynews.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?